Урад выдзеліў 3,86 млн рублёў на мэблю для новага гістарычнага музея
Рэдакцыя Reform.news · 18 сакавіка 2026, 07:29
https://reform.news/be/urad-vydzeli-3-86-mln-rubljo-na-mjeblju-dlja-novaga-gistarychnaga-muzeja/Савет міністраў пастановай №124 ад 17 сакавіка распарадзіўся павялічыць выдаткі Міністэрства культуры на 3,86 млн рублёў на “іншыя пытанні ў галіне культуры”. Гэтыя грошы пойдуць на куплю абсталявання, мэблі, інвентару, якія не патрабуюць мантажу, для аб’екта «Узвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі ў раёне вул. Арлоўскай г. Мінска».
Пастанова сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дадатковыя грошы на мэблю для музея будуць узяты таксама са сродкаў, прызначаных для Мінкульта на культуру і мастацтва.
