Reform.news

Работнік «Граніта» загінуў у кар’еры ў Мікашэвічах

Рэдакцыя Reform.news · 16 сакавіка 2026, 23:00

https://reform.news/be/rabotnik-granita-zaginu-u-kar-ery-mikashjevichah/

Памочнік машыніста буравой устаноўкі загінуў у кар’еры РУПП «Граніт» у Мікашэвічах.

Трагедыя адбылася ўвечары 13 сакавіка. Паводле слоў напарніка загінулага, той адказваў за захаванасць кабеля ззаду тэхнікі. Калі ўстаноўка спынілася, 41-гадовага работніка знайшлі без прытомнасці з цяжкай траўмай. Медыкі канстатавалі смерць, паведамляе выданне «Лунінецкія навіны» са спасылкай на Следчы камітэт.

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле аб прычыненні смерці па неасцярожнасці.

Рэклама

Пакінуць адказ