Форум пра бяспеку і будучыню Беларусі пройдзе ў Дзень Волі ў Кіеве
Рэдакцыя Reform.news · 14 сакавіка 2026, 13:07
https://reform.news/be/forum-pra-bjaspeku-i-buduchynju-belarusi-projdze-dzen-voli-kieve/25 сакавіка 2026 года, у Дзень Волі, у Кіеве адбудзецца рэгіянальны форум бяспекі «Шлях да Свабоды». Мерапрыемства арганізуюць Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі, аналітычны цэнтр «Украінская прызма» і Міжнародны фонд «Адраджэнне».
Форум будзе прысвечаны беларускай вызваленчай барацьбе, пагрозам з боку рэжыму Лукашэнкі і супрацоўніцтву беларускіх дэмакратычных сіл з Украінай і еўрапейскімі партнёрамі. Да ўдзелу запрошаныя ўкраінскія і заходнія эксперты, беларускія дэмакратычныя дзеячы і добраахвотнікі, паведамляе прэс-служба АПК.
У парадку дня — Беларусь як фактар рэгіянальнай бяспекі і сцэнары развіцця сітуацыі да 2027 года, новая мадэль украінска-беларускіх адносін у перыяд вайны, перспектывы беларускага добраахвотніцкага руху, а таксама пытанне стварэння рэгіянальнага фармату «беларускага Рамштайна».
Рэгістрацыя для ўдзелу даступная па спасылцы.
