Перавозчыкі хацелі зэканоміць на парфумерыі і чэшскім піве, але планы сарвала беларуская мытня
Рэдакцыя Reform.news · 13 сакавіка 2026, 16:22
https://reform.news/be/peravozchyki-haceli-zjekanomic-na-parfumeryi-i-chjeshskim-pive-ale-plany-sarvala-belaruskaja-mytnja/Беларускія мытнікі выявілі дзве партыі тавараў, якія збіраліся ўвезці ў Беларусь па заніжаным кошце.
У пункце пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы мытнікі выявілі «лішнія» 40 тысяч банак чэшскага піва, якія польскі перавозчык не згадаў у дакументах. Кошт схаваных банак склаў 160 тысяч рублёў. Не ўказаўшы іх у дэкларацыі, перавозчык планаваў зэканоміць 30 тысяч рублёў на пошлінах.
У «Беняконях» на літоўскай мяжы літоўскі перавозчык у два разы занізіў кошт партыі парфумерыі. Рэальны кошт тавару склаў 220 тысяч рублёў. Такім чынам ён хацеў зэканоміць на мытных плацяжах 85 тысяч рублёў, паведамляе ДМК.
У дачыненні да перавозчыкаў пачаты адміністрацыйныя працэсы. Паводле санкцый артыкулаў, ім давядзецца заплаціць штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага парушэння, а таксама выплаціць недастаючыя сумы мытных плацяжоў.




