На беларускай мове выйшаў зборнік эсэ Ханны Арэнт «Пра чалавечнасць у цёмныя часы»
Рэдакцыя Reform.news · 28 лютага 2026, 19:09
https://reform.news/be/na-belaruskaj-move-vyjsha-zbornik-jesje-hanny-arjent-pra-chalavechnasc-u-cjomnyja-chasy/У выдавецтве «Пфляўмбаўм» пабачыў свет зборнік эсэ Ханны Арэнт «Пра чалавечнасць у цёмныя часы», укладзены Мары Луізэ Кнот.
Гэта кніга пачалася з пытання, зададзенага беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч вядомай нямецкай экспертцы па інтэлектуальнай спадчыне Арэнт Мары Луізэ Кнот на фестывалі міжнароднай літаратуры ў Кёльне ў 2022-м. «Ці можаце вы мне сказаць, што Ханна Арэнт думала пра калектыўную віну, ці існуе нямецкая віна?» — спытала Святлана. Яе цікавіў панятак «арганізаванай віны», то-бок той факт, што нацысты зрабілі немцаў сааўтарамі злачынства ці пасіўнымі саўдзельнікамі.
Паколькі магчымасці падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне ў іх не было, Святлана прапанавала Мары Луізэ ўкласці кнігу эсэ Арэнт для выдання ў выдавецтве «Пфляўмбаўм». Вынік — першая кніга знакамітай мысляркі па-беларуску.
Перакладалі эсэ Алена Пятровіч, Вольга Гронская, Алена Талапіла, Кацярына Тэвес. Рэдактарка — Кацярына Маціеўская.
Выданне стала магчымым пры падтрымцы Goethe-Institut.
Змест кнігі:
ШТО ЗАСТАЕЦЦА? ЗАСТАЕЦЦА РОДНАЯ МОВА Размова Гюнтэра Гаўса з Ханнай Арэнт
АРГАНІЗАВАНАЯ ВІНА
ПЕРСАНАЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬВА ЎМОВАХ ДЫКТАТУРЫ
КАЛЕКТЫЎНАЯ АДКАЗНАСЦЬ
УВОДЗІНЫ Ў ПАЛІТЫКУ
РАЗУМЕННЕ І ПАЛІТЫКА
МЫСЛЕННЕ І МАРАЛЬНЫЯ ПЕРАКАНАННІ
ДУМКІ ВАКОЛ ЛЕСІНГА Пра чалавечнасць у цёмныя часы
ПАСЛЯМОВА ЎКЛАДАЛЬНІЦЫ МАРЫ ЛУІЗЭ КНОТ У пошуках падмуркаў для новай палітычнай маралі
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
