Еўрасаюз працягнуў санкцыі супраць Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 27 лютага 2026, 08:27
https://reform.news/be/e-rasajuz-pracjagnu-sankcyi-suprac-belarusi/Еўрасаюз працягнуў санкцыі супраць Беларусі. Адпаведны рэгламент Еўрасавета ад 26 лютага апублікаваны ў Афіцыйным журнале ЕС.
“На падставе перагляду Рашэння Савета 2012/642/CFSP Савет вырашыў, што абмежавальныя меры, выкладзеныя ў ім, павінны быць працягнуты да 28 лютага 2027 года”, – гаворыцца ў дакуменце.
Адначасова ўнесены змены ў абгрунтаванні ўключэння ў санкцыйныя спісы 54 фізічных асоб і 7 юрыдычных асоб.
