Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі пажадала Статкевічу выздараўлення
Рэдакцыя Reform.news · 20 лютага 2026, 11:58
https://reform.news/be/pradsta-nictva-es-u-belarusi-pazhadala-statkevichu-vyzdara-lennja/Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі з вялікай палёгкай прыняло вестку пра вызваленне палітвязня Мікалая Статкевіча. Еўрапейскія дыпламаты пажадалі яму выздараўлення. У прадстаўніцтве таксама прынялі да ведама вызваленне палітвязынкі Наталлі Левай.
“З вялікім палягчэннем прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі даведалася пра вызваленне палітычнага зняволенага Мікалая Статкевіча. Мы разумеем, што ў зняволенні спадар Статкевіч сутыкнуўся са станам здароўя, які пагражаў яго жыццю, і жадаем яму поўнага і хуткага выздараўлення.
Мы таксама прымаем да ведама вызваленне палітычнай зняволенай Наталлі Левай, якая чакае нараджэння дзіцяці ў сакавіку.
Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў”, — гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве прадстаўніцтва.
Нагадаем, пра вызваленне палітвязня Мікалая Статкевіча стала вядома ўчора. Да гэтага 21 студзеня ён перанёс інсульт. Палітык знаходзіцца дома. У выніку інсульту ў яго парушана маўленне. Наталля Левая таксама ўчора выйшла на волю.
