Reform.news

Завяршыўся першы дзень трохбаковых перамоваў у Жэневе. Абмяркоўваліся «практычныя пытанні і механіка магчымых рашэнняў»

Рэдакцыя Reform.news · 17 лютага 2026, 21:25

https://reform.news/be/zavjarshy-sja-pershy-dzen-trohbakovyh-peramova-u-zhjeneve-abmjarko-valisja-praktychnyja-pytanni-i-mehanika-magchymyh-rashjennja/

У Жэневе (Швейцарыя) завяршыўся першы дзень трохбаковых перамоваў Украіны, Расіі і ЗША.

«Пасля сумеснай часткі праца працягнулася ў групах па напрамках. Абмеркаванні былі засяроджаныя на практычных пытаннях і механіцы магчымых рашэнняў. На сёння і палітычны, і ваенны блокі завяршылі працу», — паведаміў у Telegram кіраўнік украінскай дэлегацыі Рустэм Умераў.

Палітычная і ваенная групы працягнуць працу заўтра.

Умераў падзякаваў ЗША за канструктыўнае ўзаемадзеянне і гатоўнасць працаваць «у дзелавым тэмпе».

Расійскі бок афіцыйна не каментаваў вынікі перамоваў. Крыніца ТАСС заявіла, што яны былі «напружанымі».

Рэклама

Пакінуць адказ