Reform.news

«Пачынаецца ўсё з любві»: NaviBand прэзентаваў новую песню да Дня святога Валянціна

Рэдакцыя Reform.news · 14 лютага 2026, 12:02

https://reform.news/be/pachynaecca-sjo-z-ljubvi-naviband-prjezentava-novuju-pesnju-da-dnja-svjatoga-valjancina/

NaviBand прэзентаваў сінгл на адзін з самых прыгожых вершаў беларускай літаратуры — «Ты пакліч мяне. Пазаві…» Яўгеніі Янішчыц. Музыкі падзялілся ў сацсетках новай кампазіцыяй да Дня ўсіх закаханых.

Сёння вядомы дуэт у складзе Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук дае адмысловы акустычны канцэрт ва Уроцлаве. Заўтра ў Познані пара выступіць з праграмай «Песні пра каханне». А ўжо ўвесну, 23 траўня, чакаецца вялікае шоу гурта ў поўным складзе ў Варшаве — у клубе Progresja.

Рэклама

Пакінуць адказ