Галалёд і 25 градусаў марозу. Сіноптыкі выступілі з папярэджаннем
Рэдакцыя Reform.news · 9 лютага 2026, 11:46
https://reform.news/be/galaljod-i-25-gradusa-marozu-sinoptyki-vystupili-z-papjarjedzhannem/Бліжэйшая ноч у Беларусі будзе марознай. Сіноптыкі ацанілі ўзровень пагоднай небяспекі як жоўты.
«10 лютага (аўторак) на асобных участках дарог рэспублікі захаваецца галалёдзіца. У начныя гадзіны месцамі па краіне мінімальная тэмпература паветра складзе -25°С», — гаворыцца ў папярэджанні.
Заўтра надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай паветранай масе. Воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ад слабога да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад -2°С па паўднёвым захадзе да -13°С па ўсходзе.
У наступныя дні будзе цяплець.
