Зяленскі пацвердзіў намер прызначыць упаўнаважанага па Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 30 студзеня 2026, 12:24
https://reform.news/be/zjalenski-pacverdzi-namer-pryznachyc-upa-navazhanaga-pa-belarusi/Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў намер прызначыць упаўнаважанага па пытаннях Беларусі. Пра гэта ён заявіў, размаўляючы з журналістамі.
«Я ўпаўнаважанага не прызначыў па Беларусі. Хачу прызначыць», — цытуе яго «Укрінформ».
Паводле слоў Зяленскага, ён збіраецца сустрэцца з некалькімі дыпламатамі, якія могуць заняць гэтую пасаду. Пасля гэтага будзе прымаць рашэнне.
«Хачу моцнага чалавека на ўпаўнаважанага па Беларусі. Лічу, што гэта правільна. Трэба падтрымліваць намаганні дэмакратычных сіл Беларусі», — сказаў ён.
Нагадаем, Уладзімір Зяленскі ў мінулыя выхадныя ў Вільні сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Тады ж з’явілася інфармацыя пра маючае адбыцца прызначэнне спецыяльнага пасланніка. Раней аналагічную пасаду некаторы час займаў былы пасол ва Украіне Ігар Кізім.
