ЗША вярнулі перахоплены танкер — Reuters
Рэдакцыя Reform.news · 29 студзеня 2026, 07:47
https://reform.news/be/zsha-vjarnuli-perahopleny-tanker-reuters/ЗША вярнулі Венесуэле перахоплены танкер. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў.
Гаворка ідзе пра танкер M/T Sophia пад панамскім сцягам. Крыніцы не назвалі прычыну вяртання танкера. Таксама ім не вядома, ці засталася нафта на борце судна.
M/T Sophia быў захоплены 7 студзеня берагавой аховай ЗША і вайскоўцамі.
Афіцыйныя органы ЗША і Венесуэлы не адразу адказалі на запыты агенцтва аб каментарах.