Reform.news

Ізраіль вярнуў з Газы цела апошняга закладніка

Рэдакцыя Reform.news · 26 студзеня 2026, 20:43

https://reform.news/be/izrail-vjarnu-z-gazy-cela-aposhnjaga-zakladnika/

ЦАХАЛ знайшоў і вярнуў з Газы ў Ізраіль цела супрацоўніка паліцыі Рана Гвілі. Гэта быў апошні закладнік, парэшткі якога вярнуліся ў Ізраіль, паведамляе прэс-служба Арміі абароны Ізраіля.

Цела Гвілі было знойдзена ў брацкай магіле пасля даследавання астанкаў 250 чалавек.

24-гадовы старшы сяржант паліцыі загінуў падчас атакі баевікоў ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года. Яго цела было выкрадзена і вывезена ў сектар Газа.

Фота: ЦАХАЛ

Рэклама

Пакінуць адказ