Зяленскі пацвердзіў атрыманне запрашэння ў «Савет міру» і выказаўся пра ўдзел Беларусі ў ім
Рэдакцыя Reform.news · 20 студзеня 2026, 14:51
https://reform.news/be/zjalenski-pacverdzi-atrymanne-zaprashjennja-savet-miru-i-vykaza-sja-pra-dzel-belarusi-im/Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што атрымаў запрашэнне ад Дональда Трампа прыняць удзел у «Савеце міру». Разам з тым ён не ўяўляе, як у ім могуць знаходзіцца Расія і Беларусь. Мінск і Масква таксама атрымалі запрашэнні.
«Запрашэнне мы атрымалі, дыпламаты працуюць над ім. Але Расія — наш вораг, Беларусь — іх саюзнік, складана ўявіць, як мы з РФ можам быць разам у тым ці іншым савеце», — сказаў ён, перадае РБК-Украіна.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе не пра канкрэтны савет. Зяленскі лічыць, што Расія — гэта «савет вайны», а Лукашэнка разам з ёй.
Нагадаем, паводле інфармацыі СМІ, ЗША разаслалі запрашэнні прыняць удзел у «Савеце міру» не менш як 50 краінам.
Першапачаткова савет ствараецца для кантролю над пасляваенным кіраваннем Сектарам Газа. Аднак у СМІ таксама з’явіліся публікацыі, што ён можа не абмяжоўвацца толькі гэтай місіяй.
