Генконсульства Беларусі пачало працу ў Алматы
Рэдакцыя Reform.news · 13 студзеня 2026, 20:02
https://reform.news/be/genkonsulstva-belarusi-pachalo-pracu-almaty/У Алматы (Казахстан) адкрылася генеральнае консульства Беларусі.
Сёння генконсул Дзяніс Мялешкін сустрэўся з паслом па асаблівых даручэннях — кіраўніком прадстаўніцтва МЗС Казахстана Жанібекам Абдрашовым, які ўручыў яму экзекватуру.
Бакі адзначылі важнасць далейшага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных і сацыяльна-культурных пытаннях, паведамляе пасольства Беларусі ў Казахстане.
Пастанова аб адкрыцці генконсульства ў Алматы была прынята ў маі 2025 года.
