Ля пасольства Беларусі ў Вільні апаганены мемарыял ахвярам рэпрэсій
Рэдакцыя Reform.news · 22 снежня 2025, 09:28
https://reform.news/be/lja-pasolstva-belarusi-vilni-apaganeny-memaryjal-ahvjaram-rjeprjesij/Ля пасольства Беларусі ў Вільні апаганены мемарыял ахвярам рэпрэсій. Пра гэта паведамляе LRT са спасылкай на Дэпартамент паліцыі.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю паміж 14:00 і 18:50. Невядомы разбіў шкло ў рамках чатырох фотаздымкаў, усталяваных каля агароджы пасольства. Злачынец таксама апаганіў фотаздымкі і разбіў падсвечнікі са свечкамі.
Гэта не першы выпадак, калі мемарыял падвяргаецца актам вандалізму. Некалькі гадоў таму прарасійскі актывіст Раўлінаc Рагельскіс, які склаў фотаздымкі загінулых у мех для смецця, быў прыцягнуты да суда за гэтыя дзеянні, піша LRT.
