9-гадовае дзіця на квадрацыкле збіла 7-гадовага веласіпедыста ў Лунінцы

У Лунінцы адбылося ДТЗ з удзелам дзяцей 9 і 7 гадоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 9-гадовы хлопчык ехаў на квадрацыкле па вуліцы Макаёнка. Каля дома №14 ён збіў 7-гадовага веласіпедыста, які ехаў па краі праезнай часткі ў спадарожным напрамку, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Веласіпедыст атрымаў траўмы. Пасля аказання медыцынскай дапамогі дзіця адпусцілі дадому.

Квадрацыкл даставілі на ахоўваемую стаянку. Устаноўлена, што ключы ад яго дала дзіцяці маці. Яе аштрафавалі на 5 базавых велічынь (225 рублёў) за перадачу права кіравання асобе, якая не мае такога права.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!