4 чалавекі загінулі ў ДТЗ за суткі ў Беларусі, яшчэ 9 пацярпелі

За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 11 дарожна-транспартных здарэнняў. 4 чалавекі загінулі, яшчэ 9, у тым ліку двое дзяцей, атрымалі траўмы, паведамілі ў прэс-службе МУС.

У пятніцу ўвечары ў Брэсцкай і Мінскай абласцях адбыліся два наезды на пешаходаў. У абодвух выпадках у іх не было святлоадбівальных элементаў.

У Давыд-Гарадку 63-гадовы мясцовы жыхар вёў электравеласіпед па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку, нягледзячы на тое, што злева ад дарогі была пешаходная дарожка. Яго насмерць збіў кіроўца грузавога Mercedes.

У Мінскім раёне кіроўца Renault наехаў на 38-гадовага мужчыну, які пераходзіў дарогу ў неўстаноўленым месцы без святлоадбівальнага элемента. Пешаход загінуў.

Сёння каля 9:30 у Петрыкаве кіроўца грузавога МАЗ пры руху заднім ходам наехаў на свайго 62-гадовага напарніка. Мужчына загінуў.

Фота: t.me/pressmvd
Фота: t.me/pressmvd