З пачатку 2026 года пракуратура выявіла 24 факты запраўкі грузавых аўтамабіляў з Еўрасаюза ў неўстаноўленых месцах, паведамляе Генпракуратура Беларусі.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 24 чалавекі, у тым ліку 17 грамадзян Беларусі.
Так, адзін выпадак нелегальнай запраўкі быў выяўлены 28 ліпеня каля вёскі Мінчыкі Бераставіцкага раёна. На стаянцы каля АЗС мытнікі ўстанавілі, што зарэгістраваны ў ЕС грузавы Volvo запраўляўся палівам з ёмістасцяў, якія захоўваліся ў аўтамабілі Ford. Вадзіцеля грузавіка, грамадзяніна Беларусі, аштрафавалі на 1350 рублёў.
Нагадаем, Беларусь у якасці контрсанкцыйных мер дазваляе зарэгістраваным у Еўрасаюзе грузавікам запраўляцца толькі на вызначаных АЗС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
