Фото: ГСЧС Украины
У Кіеве вырасла колькасць загінулых пасля трапляння расійскай ракеты ў жылы дом у Дарніцкім раёне. На раніцу 15 мая, паводле інфармацыі ДСНС Украіны, вядома пра 24 загінулых, сярод іх трое дзяцей.
У выніку трапляння абрынуўся пад’езд шматпавярховага жылога дома. Выратавальныя работы працягваюцца ўжо больш за суткі. За гэты час абследавана 2,8 тыс. кв. м тэрыторыі, вывезена больш за 3 тыс. кубаметраў абломкаў.
Усяго ў выніку ўчарашняга масіраванага налёту ў Кіеве пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. 30 чалавек удалося выратаваць.
Сёння ў Кіеве абвешчана жалоба па загінулых.