Фото: VSAT
Літоўскія памежнікі спынілі ўвоз радыеактыўных чарніц з Беларусі ў Літву.
Фура з ягадамі перасякала мяжу 3 лістапада ў пункце пропуску «Шальчынінкай». За рулём аўтамабіля знаходзіўся 46-гадовы грамадзянін Беларусі з часовым відам на жыхарства ў Літве.
Пры праходжанні мяжы спрацавала стацыянарная сістэма радыяцыйнага кантролю. Аўтамабіль з грузам дадаткова праверылі пры дапамозе партатыўнага дазіметра, які паказаў, што радыяцыйны фон чарніц складае 0,07 мкЗв/г. З дапамогай ідэнтыфікатара радыеактыўных ізатопаў устаноўлена, што крыніцай выпраменьвання з’яўляецца цэзій-137.
Фуру з чарніцамі вярнулі ў Беларусь, паведамляе літоўская памежная служба.
Нагадаем, некалькі дзён таму ў Літву з Беларусі спрабавалі правезці 7 тон радыеактыўных лісічак.