Фото: VSAT
Беларус вёз у Літву 7 тон радыеактыўных лісічак, але груз развярнулі на мяжы.
36-гадовы грамадзянін Беларусі перасякаў мяжу на фуры ў пункце пропуску «Мядзінінкай». Пры пад’ездзе аўтамабіля да пагранічнага кантрольна-прапускнога пункта спрацавалі стацыянарныя вароты радыяцыйнага кантролю.
Пры дадатковай праверцы дазіметрам літоўскія памежнікі выявілі радыенуклід цэзій-137. Магутнасць дозы на паверхні дасягала 0,06 мкЗв/г пры натуральным фоне 0,02 Зв/г. Як высветлілася, фонілі свежыя грыбы — больш за 7 тон лісічак.
Памежнікі звязаліся з Цэнтрам радыяцыйнай бяспекі Літвы і атрымалі інструкцыю не прапускаць аўтамабіль у Літву. Фуру вярнулі ў Беларусь, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.