Back in the USSR? На фестывалі «Лістапад» прайшлі сустрэчы са Святланай Дружынінай, Карэнам Шахназаравым, Мікалаем Бурляевым

На Мінскі Міжнародны фестываль «Лістапад» прыехала цэлы россып расійскіх кінематаграфістаў. Так, сёння ў Доме Масквы адбыўся творчы вечар заслужанай артысткі РСФСР Наталлі Варлей. У межах форуму ладзяцца пазаконкурсныя паказы фільмаў грамадскіх дзеячаў, кінематаграфістаў і прыхільнікаў літары Z Мікалая Бурляева і Карэна Шахназарава. Таксама сёння на кінастудыі «Беларусьфільм» прайшла сустрэча з рэжысёркай стужак пра гардэмарынаў Святланай Дружынінай.

Святлана Дружыніна прывезла на фестываль два новых фільма з серыі пра гардэмарынаў: «Гардемарины 1787. Мир» і «Гардемарины 1787. Война» 2023 года. Сёння на кінастудыі «Беларусьфільм» была паказана першая частка.

«Беларусы — цудоўныя людзі. Я прыехала да вас як у родны дом, і здзіўляюся вашаму гораду, яго чысціні», — цытуе словы рэжысёркі з публічнай сустрэчы БелТА. Народная артыстка Расійскай Федэрацыі дадала, што прыязджала на фестываль у Мінск у далёкім 2004 годзе.

Back in the USSR? На фестывалі «Лістапад» прайшлі сустрэчы са Святланай Дружынінай, Карэнам Шахназаравым, Мікалаем БурляевымBack in the USSR? На фестывалі «Лістапад» прайшлі сустрэчы са Святланай Дружынінай, Карэнам Шахназаравым, Мікалаем Бурляевым
Афіша творчай сустрэчы са Святланай Дружынінай. Фота: фейсбук фестывалю.

Мікалай Бурляеў на фестывалі прэзентуе дзве карціны: «Лермонтов» (1973), у якой сыграў як акцёр, і «Боже! Чувствую приближение твоё!» (2023) пра Андрэя Таркоўскага, на якой выступіў рэжысёрам. На мінулым «Лістападзе» «Боже! Чувствую приближение твоё!» быў прызнаны найлепшай дакументальнай стужкай.

«Мы часова нараджаемся ў гэтае жыццё, каб потым нарадзіцца ў жыццё вечнае. Пра гэта наогул забыліся. Кінематограф поўзае па гарызанталі і спаўзае ў апраметную. Кінематограф свету і, на жаль, доўгія гады кінематограф Расіі туды спаўзаў. Але зараз, як казаў Гогаль, ідзе бой за душу чалавека», — разважаў расійскі грамадскі дзеяч падчас паказаў стужак.

Рэжысёр таксама дадаў, што спадзяецца, што гэтыя два фільмы выйдуць і ў беларускі пракат.

Мінскі Міжнародны фестываль «Лістапад» працягнецца да 8 лістапада.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!