Фота: e-auction.by
На дзяржаўкцыён выставілі два абразы, даўжніком па лоце пазначаны Акалатовіч Генадзь Уладзіслававіч (свецкае імя ксяндза Генрыха), заўважыла «Хрысціянская візія».
Святар быў абвінавачаны ў здрадзе дзяржаве. Акрамя 11 гадоў пазбаўлення волі, яму выставілі штраф, які павінен быў пакрыць шкоду, нібыта нанесеную Акалатовічам, – 1 млн 700 тысяч рублёў. Пасля яго вызвалення і выезду з Беларусі ўлады на падставе рашэння суда канфіскавалі яго маёмасць для пагашэння нібыта «запазычанасці».
На аўкцыён выставілі абраз ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя «Свяціцель Іуліян, біскуп Кенаманійскі». У апісанні гаворыцца, што такі сюжэт сустракаецца рэдка і ўяўляе гістарычную цікавасць як аб’ект культурнай спадчыны.
Пачатковая цана лота — 700 рублёў.
Другі абраз — «Узняццё Хрыста з труны» — датуецца другой паловай — канцом XVIII стагоддзя. Пачатковая цана лота — 4000 рублёў.
Таргі па абодвух абразах прызначаныя на 14 траўня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram