У сераду, 17 верасня, ArtPower Belarus распачынае серыю анлайн-варкшопаў, якія дапамогуць беларускім творцам і менеджарам зрабіць свае праекты мацнейшымі, больш устойлівымі і бачнымі.
На працягу двух месяцаў раз на два тыдні будуць глыбока паглыбляцца ў ключавыя тэмы:
- Альтэрнатыўнае фінансаванне: краўдфандынг і іншыя магчымасці;
- Як зразумець, які праект патрэбны тваей аўдыторыі;
- Чаму калабарацыі ўзмацняюць праект;
- Гаварыць так, каб пачулі: камунікацыйная стратэгія для культурніцкіх праектаў;
- Як будаваць супольнасці вакол сваёй ініцыятывы.
На першай сустрэчы разбяруць, як шукаць фінансаванне для праектаў і не залежаць толькі ад грантаў. Вы даведаецеся пра тое, што такое краўдфандынг і чаму ён можа стаць устойлівай крыніцай падтрымкі; якія бенефіты дае краўдкампанія праекту акрамя грошай; якія самыя папулярныя платформы для збору сродкаў і ў чым іх спецыфіка; а таксама пра тое, як паспяхова стартаваць сваю кампанію.
Спікерка — Аліна Лісаковіч, экспертка з досведам працы ў сферы фінансавання і краўдфандынгу.
Фармат — Zoom-вебінар (удзельнікаў не відаць, пытанні можна задаваць пісьмова).
Далучыцца змогуць толькі зарэгістраваныя і верыфікаваныя ўдзельнікі.
Удзел вольны.
Зарэгістравацца можна па спасылцы да 10.00 серады, 17 верасня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram