Каля вёскі Лучын Рагачоўскага раёна працавала археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Антона Шыляева і навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольгі Дрэвіла.
Археолагі даследавалі гарадзішча перыяду Старажытнай Русі і знайшлі ўнікальныя артэфакты, піша «Штодзень».

Сярод іх — фрагмент жалезнай кальчугі і чаранковы наканечнік стралы, датаваныя XII–XIII стст. Знойдзеныя таксама пярсцёнак, шкляныя пацеркі, гліняныя вырабы, прасніца, нажы, фрагмент візантыйскай амфары. Аднак сапраўднай сенсацыяй стаў адзін з элементаў, які, імаверна, з’яўляецца часткай падмурка храма, а таксама кніжная зашпілька X–XIII стагоддзяў. Такія знаходкі дазваляюць меркаваць, што на гэтым месцы існавала не проста гарадзішча, а даволі буйное пасяленне гарадскога тыпу.
Археолагі мяркуюць, што гаворка ідзе пра горад Лучын, згаданы ў летапісных крыніцах. Аднак дакладнае месцазнаходжанне старажытнага горада невядомае, некаторыя навукоўцы думаюць, што паводле летапісных крыніц, ён быў размешчаны на тэрыторыі Смаленского княства.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram