Фото: t.me/CabinetBelarus
Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета прапануе адзначаць дату 2 лютага як Дзень Нязломнасці.
Па словах в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Паўла Баркоўскага, новае свята прысвечана «гераізму, стойкасці і адданасці ідэалам свабоды». У мінулым годзе яго адзначалі як «Дзень герояў і гераінь».
«Ён прысвечаны памяці нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага – гэта яго дзень нараджэння. І таксама гэтая дата нагадвае пра подзвіг многіх беларусаў і беларусак, якія аддалі шмат сіл, каб зрабіць нашую краіну свабоднай і шчаслівай. Не заўсёды іх шлях прыводзіў да перамогі, але яны змагаліся, нягледзячы ні на што», — кажа Баркоўскі.
АПК прапаноўвае да гэтага дня шэраг тэм, аб якіх можна напісаць у сацсетках: