Анлайн-фестываль французскага кіно будзе даступны беларусам

Культура
Фота: myfrenchfilmfestival.com.

13-я эдыцыя MyFrenchFilmFestival — анлайн-форуму французскага і франкамоўнага кіно адбудзецца з 13 студзеня па 13 лютага ў глабальным сеціве. У Беларусі фестываль будзе даступны на адпаведнай платформе, паведамляецца на сайце Пасольства Францыі ў Беларусі.

Арганізатары падзеі прапануюць гледачам цікавую падборку поўнага і кароткага метра — як фільмаў, што былі прадстаўлены на самых заўважных міжнародных кінафестывалях, так і тых стужак, якія раней не дэманстраваліся ў іншых краінах.

Камедыі, драмы, меладрамы, дакументальнае кіно, анімацыя, класіка — усяго будуць прапанаваны публіцы 29 карцін па розных пазіцыях. Сярод іх, напрыклад, слынная стужка рэжысёра Марыса Піалы «За нашых каханых» (1983), сучасная карціна Селін Барыль «Жанчына ля мора» (2022), кароткі метр «Голуб» (2022) ад Хуга Бардэна, анімацыя «Гісторыя для дзвюх труб» (2021) Амандзін Мэер… Таксама фестываль акцэнтуе ўвагу на працах, створаных жанчынамі — шаснаццаць карцін аўтарства рэжысёрак заяўлена ў падборцы.

Усе фільмы на MyFrenchFilmFestival будуць прапаноўвацца з субтытрамі на дванаццаці мовах: англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, японскай, карэйскай, партугальскай, рускай, а таксама ўпершыню на арабскай, мандарынскай і ўкраінскай мовах.

Глядзець фестываль бясплатна можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: