Андрэй Хадановіч і Анастасія Рыдлеўская прадставяць сваю творчасць ва Уроцлаве ў межах Міжнароднага фестывалю апавядання

Культура
Уроцлаў, Пляц Сольны. Фота: washandgo.wordpress.com.

Андрэй Хадановіч і Анастасія Рыдлеўская выступяць на Міжнародным фестывалі апавядання, які распачынаецца сёння, 3 кастрычніка, ва Уроцлаве. Беларускія аўтары заяўлены ў ліку ўдзельнікаў адной з найцікавейшых імпрэзаў Польшчы.

Міжнародны фестываль апавядання ва Уроцлаве — гэта шматграннае свята кароткай прозы, прысвечанае прасоўванню амбіцыйнай літаратуры. Ён сканцэнтраваны на ўнікальных прэзентацыях апавядальных формаў, даследаванні ўплыву літаратуры на іншыя сферы мастацтва, заахвочванні ўзаемадзеяння паміж аўтарамі і аўдыторыяй, а таксама садзейнічанні абмену вопытам паміж польскімі і міжнароднымі творцамі.

Так, беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч будзе чытаць свае тэксты на беларускай мове ў межах адмысловых Аўтарскіх прэзентацыяў падзеі у суботу, 4 кастрычніка. Правілы сустрэчы на чытаннях вызначае адзін з выбітных польскіх рэжысёраў маладога пакалення Гжэгаж Ярэмка. Фармат імпрэзы кожны раз прапаноўвае новую і нечаканую сцэну (у дадзеным выпадку — Тэатральны музей), і неканвенцыйны падыход да ідэі дзялення апавяданнем. Аўтарскія прэзентацыі — гэта сэрца фестывалю, адзначае яго каманда.

Андрэй Хадановіч і Анастасія Рыдлеўская прадставяць сваю творчасць ва Уроцлаве ў межах Міжнароднага фестывалю апавядання
Андрэй Хадановіч. Фота: архіў Reform.news.

Канцэрт беларускай спявачкі і мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай стане кульмінацыяй агляду. Анастасія выступіць у галерэі OP ENHEIM на пляцы Сольным 5 кастрычніка.

«Анастасія Рыдлеўская пераўтварае канцэрты ў захопліваючыя рытуалы, спалучаючы вакал, электроніку і візуальнае мастацтва. Такія песні як «Dance on My Own» і «Rainbow Serpent» робяць яе адной з найбольш яскравых выканаўцаў ва Усходняй Еўропе», — прэзентуюць творчасць беларускай музыкі арганізатары.

Андрэй Хадановіч і Анастасія Рыдлеўская прадставяць сваю творчасць ва Уроцлаве ў межах Міжнароднага фестывалю апавядання
Анастасія Рыдлеўская. Фота: сацсеткі спявачкі.

Міжнародны фестываль апавядання ва Уроцлаве сёлета ладзіцца ўжо ў 21-шы раз, сабраўшы пад свае шаты аўтараў з Даніі, Германіі, Славакіі, Украіны, Польшчы і Беларусі.

Уваход на ўсе мерапрыемствы — вольны. Падрабязней пра падзею — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости