Музычны журналіст, заснавальнік і вядоўца праекта «Міністэрства сепультуры» Аляксандр Чарнуха запускае новы канал — «Сепультура Alive». Новы праект прапануе трапіць на канцэрты беларускіх выканаўцаў анлайн.
«Больш ніякіх забаронаў, пераследаў і праблем на мяжы. Хочаце хадзіць на канцэрты любімых артыстаў? Хадзіце!», — анансуе працу «канцэртнага дэпартамента» «міністэрства сепультуры» музычны крытык.
Канцэрты беларускіх музыкаў на «Сепультура Alive» будуць ладзіцца штомесяц.
Бліжэйшы эфір — адбудзецца ўжо 16 кастрычніка, але імя першага выступоўцы будзе раскрытае толькі 2 кастрычніка.
Важна дадаць, што новая ініцыятыва ствараецца без фінансавання. Таму Аляксандр Чарнуха прапануе падтрымаць «Сепультуру Alive» і музыкантаў, купляючы сімвалічныя квіткі на канцэрты.
Сачыць за каналам можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram