Алесь Бяляцкі стане госцем «Салона Вольнай Беларусі» на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

28 траўня на варшаўскім Нацыянальным стадыёне распачне працу Міжнародны кніжны кірмаш. Чатыры дні на адной з найбуйных польскіх выстаў будзе працаваць «Салон Вольнай Беларусі» — пляцоўка беларускай кнігі.

На ёй будуць прадстаўлены кнігі чатырнаццаці выдавецтваў:  Lohvinau Publishing House, Arche, hochroth Minsk, Mianie Niama, Skaryna Press, «Янушкевіч», «Пфляўмбаўм», «Вясна» (Прага), Surma, Połackija Łabirynty, Gutenberg Publisher, Studio Magenta, SayBeat, RozUM Media.

Арганізатары — Цэнтр Беларускай Салідарнасці і Інстытут беларускай кнігі пры падтрымцы Centrum Mieroszewskiego — таксама анансавалі імёны гасцей беларускай пляцоўкі.

Так, ганаровым госцем «Салона Вольнай Беларусі» стане нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.

Таксама на пляцоўцы беларускай кнігі выступяць: Аляксандр Фядута, Дарота Міхалюк, Уладзімір Арлоў.

У праграме чакаюцца: аўтограф-сесіі, адкрытыя размовы, сустрэчы з аўтарамі. Больш дэтальная праграма з’явіцца неўзабве.

Час і месца падзеі: 28-31 траўня, PGE Narodowy, Salon Wolna Białoruś (11/D5).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!