Алею побач з амбасадай Беларусі ў Балгарыі прапануюць назваць у гонар Алеся Пушкіна

Беларусы Балгарыі звярнуліся да кіраўніка раёна Слаціна ў Сафіі з прапановай назваць алею побач з амбасадай Беларусі імем Алеся Пушкіна. Паведамляецца, што беларусы і неабыякавыя жыхары Сафіі нават гатовыя аказаць дапамогу ў добраўпарадкаванні гэтага месца.

Подпісы пад зваротам збіраюцца па спасылцы, паведамляе «Вясна».

У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023 года Пушкін памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у мастака была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Алеся ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!