Адваката Дзмітрыя Лаеўскага прызналі палітвязнем

Навіны
Дмитрий Лаевский. Фото из Facebook

Беларускія праваабаронцы прызналі адваката Дзмітрыя Лаеўскага і яшчэ 13 чалавек палітычнымі зняволенымі. Колькасць палітвязняў на 10 верасня 2026 года складае 902 чалавекі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

9 верасня Дзмітрыя Лаеўскага прыгаварылі да трох гадоў калоніі па артыкулах 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) за інтэрв’ю беларускім незалежным СМІ ў 2020-2021 гадах, калі ён выступаў абаронцам палітыка Віктара Бабарыкі і адваката Максіма Знака.

Палітвязнямі таксама прызнаны Антон Барысенка, Данііл Быкаў, Сяргей Валодзька, Таццяна Веціорац, Сяргей Высоцкі, Максім Дзямчук, Ірына Дручыніна, Глеб Ганчароў, Уладзімір Карчэўны, Арыстарх Крукоўскі, Георгій Максіменкаў, Максім Хвясько, Дзмітрый Юран.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news
Add a comment

Attention, pre-moderation. If you are in Belarus, do not leave a comment without VPN enabled.