Адукацыйны праект «Мова культуры» прапануе беларускім мастакам, дзеячам і дзяячкам культуры прасунуцца ў вывучэнні польскай мовы. Мэта ініцыятывы, якую курыруюць куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і адукатарка Караліна Шчэпік, даць магчымасць беларускай арт-супольнасці засвоіць на польскай прафесійны слоўнік культуры.
На «Мову культуры» запрашаюцца дзеячы і дзяячкі, які ведаюць польскую мову на ўзроўні A2.
Заняткі будуць ладзіцца па формуле нетворкінгу.
«У праекце важнае яго практычнае вымярэнне: мы будзем наведваць выставы ва ўстановах культуры Варшавы, абмяркоўваць іх за кубачкам кавы і знаёміцца з польскімі дзеячамі культуры», — адзначаецца ў апісанні да ініцыятывы.
У перыяд з 6 лістапада па 13 снежня адбудуцца: тры сумесныя наведванні выставы, размова падчас майстар-класа з польскім скульптарам, бранч, які арганізатаркі падрыхтавалі з польскімі сябрамі.
Запоўніць анкету на ўдзел у праекце можна тут. Дэдлайн — 22 кастрычніка.
Падрабязней пра ўмовы ўдзелу тут.
Праект суфінансаваны Staromiejski Dom Kultury і мэрыяй Варшавы.