Адкрылася новае кола па трэку «Творчыя праекты» ад ArtPower Belarus

Культура

Праграма ArtPower Belarus працягвае грантавы конкурс беларускай незалежнай культуры і запрашае падаваць заяўкі на фінансаванне мастацкіх і міжсектаральных ініцыятываў.

Прыём заявак адкрыты да 13 студзеня 2026 года (23:59 па мінскім часе).

У гэтым коле можна падацца як на MINI-гранты (€3000–10 000), так і на MIDI-гранты (€10 000–40 000, у асобных выпадках — да €60 000).

Удзельнічаць могуць беларускія творцы і дзеячы культуры ў Беларусі і за яе межамі, культурніцкія арганізацыі, незалежныя ініцыятывы і партнёрскія праекты. Падтрымліваюцца мастацкія, адукацыйныя, даследчыя і медыйныя ініцыятывы, фестывалі, выставы, паказы, публічныя падзеі і іншыя фарматы, што спрыяюць развіццю беларускай культуры.

ArtPower Belarus нагадвае, што таксама ў снежні адбудуцца дзве інфасесіі ў Zoom:

  • 2 снежня — «Што варта ведаць пра новае кола Трэку 2»
  • 9 снежня — «Падрыхтоўка бюджэту заяўкі»

Падрабязнасці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости