Фота: сацсеткі музыкі.
Лявон Вольскі выпусціў новы трэк «Пакідаем на Потым». Гэта асабістая і рэфлексіўная кампазыцыя пра тое, як людзі схіленыя адкладаць на заўтра найбольш істотныя рэчы — пачуцці, важныя размовы і жыццёвыя рашэнні.
Як адзначаецца ў анонсе да рэлізу, новы трэк — пра шкадаванне, страчаныя магчымасці і позняе ўсведамленне таго, што некаторыя імгненні перакрэсліваюцца і іх ужо немагчыма вярнуць.
Над стварэннем трэка працавала добра знаёмая каманда музычнага цэху. Аўтарам музыкі, тэксту і асноўнага вакалу выступае сам Лявон Вольскі, які таксама запісаў гітарныя партыі разам з Паўлам Трыпуцем. Рытм-секцыю для новай песні стварылі басіст Алесь-Францішак Мышкевіч і бубнач Павел Мамонаў.
Фінальнае гучанне і міксінг — гукарэжысёр Павел Сініла, а візуальнае афармленне і атмасферную вокладку рэлізу стварыла мастачка Караліна Палякава.
Слухаць трэк можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram