У першую частку альбома ўвайшлі кампазіцыі, створаныя адмыслова для відэаролікаў праекта «Tradycyjny Stroj», які займаецца відэафіксацыяй аўтэнтычных рэгіянальных строяў і іх інтэграцыяй у сучаснае грамадства.
Электронные саўндтрэкі, якія гучаць у кожным відэа, ставараліся пад асобныя строі, а асновай для іх напісання сталі беларускія аўтэнтычныя спевы, найгрышы з розных мясцовасцей Беларусі.
«Tradycyjny Stroj» – гэта першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. Яна будзе змяшчаць каля 15 відэакліпаў ды шэраг майстар-класаў.
Да кожнага відэакліпа будзе далучана адмысловая інфармацыя з дэталёвым тлумачэннем рэгіянальных адметнасцяў. Глядач атрымае адначасова эстэтычнае задавальненне і разуменне асаблівасцяў беларускай традыцыйнай культуры.
Пераклад на англійскую мову дасць магчымасць прывабіць і міжнародную аўдыторыю.
Таксама каманда бачыць патэнцыял праекта «Tradycyjny Stroj» у стварэнні адмысловага брэнда экаадзення (папулярызацыя экалагічных матэрыялаў) як адзін са шляхоў інтэграцыі праекта ў грамадстве.
Праект рэалізуецца сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Сачыць за яго развіццём можна на YouTube, Instagram, TikTok.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: