Сямейнае свята ля Музея POLIN у Варшаве. Фота: M. Szal.
Што рабіць, калі ў хаце завяліся чэрці, літары збеглі з кніжак на луг, а мышамабіль ката Шпрота нехта скраў? Адказ ведаюць вашы дзеці! Гэтымі выходнымі Варшава, Гданьск, Вільня і беларуская Сула ператвараюцца ў суцэльныя інтэрактыўныя пляцоўкі. Мы сабралі лепшыя івэнты, дзе можна будзе не проста адпачыць на пікніку, але і стаць героямі сапраўдных казачных сюжэтаў. Выбірайце сваю лакацыю і рушце па ўспаміны!
У польскай сталіцы ў вас ёсць адразу дзве маштабныя лакацыі на выбар.
1. Вялікае сямейнае свята ў Беларускім доме
Беларускі дом у Варшаве ладзіць сапраўдны вялікі фэст з пікніком і творчай атмасферай. Для дзяцей і бацькоў выступяць знакамітыя і любімыя творцы: Аляксандр Ждановіч (легендарны Маляваныч), калектыў “Пуговицы», Крысціна Дробыш, Васіль Дранько-Майсюк і іншыя.
Што чакае: Сямейны пікнік на свежым паветры, інтэрактыўныя зоны і творчыя майстар-класы, музычныя выступы, спорт, а таксама арт- і кніжны кірмаш.
Калі: 31 мая (нядзеля), пачатак аб 11:00.
Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Kryniczna 6).
Уваход: Вольны.
2. «Падарожжа па Краіне Апавяданняў» у Музеі POLIN
Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN падрыхтаваў захапляльную праграму на базе часовай выставы “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”.
Важная дэталь для беларусаў: Арганізатары адзначаюць, што амаль усё мерапрыемства ў той ці іншай ступені будзе даступным на беларускай мове! Гэта выдатная магчымасць правесці час у знаёмым моўным асяроддзі.
Што чакае: Гульні на свежым паветры, сямейныя квэсты па пастаяннай і часовай экспазіцыях (з заплечнікамі-загадкамі і сямейнымі аўдыёгідамі), будаванне замкаў з вялікіх блокаў, стварэнне лялек і гульня «Літарнае галавакружэнне».
Калі: 31 мая (нядзеля), з 11:00 да 15:00.
Дзе: Музей POLIN, вул. Анялевіча 6 (ul. Anielewicza 6).
Карысна ведаць: Актыўнасці на свежым паветры будуць праходзіць у намётах на траве, таму рух з вазкамі можа быць складаным. На выпадак гарадскога шуму ў музеі можна бясплатна пазычыць гукаізаляцыйныя навушнікі, таксама ў будынку даступны ціхі пакой.
Сямейнае шоў “Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае” Трумаста (Трыгарад) адзначыць Дзень абароны дзяцей сапраўдным казачным чараўніцтвам. Перад гледачамі разгорнецца вострасюжэтна-лялечнае дзейства паводле казак Уладзіміра Караткевіча («Мужык і Дзіва аднавокае», «Лебядзіны скіт», «Чортаў скарб»). Пастаноўка Васіля Дранько-Майсюка, мастацкае афармленне Алены Баяравай.
Што чакае: Гледачы даведаюцца, як не паддавацца адчаю і выходзіць пераможцамі з самых складаных сітуацый, а яшчэ — змогуць самі паўдзельнічаць у пастаноўцы! Дзеці і дарослыя змогуць ператварыцца ў смелых птушак, вясёлых мядзведзяў ці нават сыграць ролю… рэпы.
Будзе шмат гульняў, жартаў, песень і танцаў.
Калі: 1 чэрвеня (панядзелак), пачатак а 17:30 (час мясцовы).
Дзе: Filia Gdańska, ul. Mariacka 42, Гданьск.
Уваход: Вольны (альбо за данаты).
Выпускны і тэатр у Музеі імя Івана Луцкевіча
Віленская беларуская школка запрашае ўсіх на сваё фінальнае свята навучальнага года. Галоўнай падзеяй дня стане прэм’ера ад тэатральнай групы школкі.
Што чакае: Дзеці пакажуць спектакль «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль», да якога вельмі доўга і старанна рыхтаваліся. А пасля пастаноўкі ўсіх гасцей чакае вялікая дзіцячая вечарына: салодкі стол, дыскатэка, мыльныя бурбалкі і паветраныя шарыкі.
Калі: 31 мая (нядзеля), пачатак а 13:00 (па мясцовым часе).
Дзе: Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20, Вільня).
Уваход: Вольны.
Дзіцячы ўік-энд у Парку гісторыі Сула
Калі вы ў Беларусі, выдатным варыянтам для загараднай вандроўкі стануць выходныя ў папулярным гістарычным парку пад Стоўбцамі, дзе адзначаюць пачатак канікулаў.
Што чакае: Вясёлыя гульні на Кірмашовай плошчы, адмысловая анімацыя для дзяцей і сустрэча з знакамітым мядзведзем Алесем, які будзе раздаваць падарункі ад партнёра “Белы полюс”.
Калі: 30 і 31 мая (субота і нядзеля), пачатак актыўнасцей з 14:00.
Дзе: Парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён.
Кошт квіткоў: Дарослыя — 45 рублёў (для падпісчыкаў сацсетак Сулы — 40 рублёў); дзеці ад 7 да 17 гадоў — 25 рублёў; дзецям да 7 гадоў уваход цалкам вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram