Ад супрацы да фінансавання: прадстаўнікі каля 20 інстытуцый «зверылі гадзіннікі» на Форуме культурніцкіх арганізацый у Варшаве

Культура
Абмеркаванне падчас Форуму культурніціх арганізацый у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Фота: Аліна Герашчанка.

Магчымасці сумеснай супрацы, фінансаванне культуры і прамоцыю яе дасягненняў абмеркавалі на Форуме культурніцкіх арганізацый менеджары сектара. Падзея, якая прайшла 15–17 студзеня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, сабрала прадстаўнікоў каля 20 незалежных культурніцкіх інстытуцый.

Гэта ўжо трэці культурніцкі форум, які ладзіцца на розных пляцоўках і ў розных гарадах — гэтым разам да ўдзельнікаў аб’яднання ў Музеі Вольнай Беларусі далучыліся новыя чальцы.

У працы мерапрыемства прынялі ўдзел прадстаўнікі: Беларускай Рады культуры, Беларускага ПЭНа, Музея Вольнай Беларусі, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні, фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, Беларускага Свабоднага тэатра, праекта «Беларускія Магістраты», грамадскай арганізацыі «Годна», культурна-асветніцкага партала Budzma.org, выдавецтва Gutenberg Publisher, Беларускага інстытута публічнай гісторыі, Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», Беларускай сеткі фільммейкераў, праекта «Культурны фронт» (Reform.news), Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, медыя Sekktor.Online, Беларускага інстытута тэатра ды іншых інстытуцый.

Ад супрацы да фінансавання: прадстаўнікі каля 20 інстытуцый «зверылі гадзіннікі» на Форуме культурніцкіх арганізацый у Варшаве
Фота: Reform.news.

Нагадаем, што ініцыятыва стварэння Форуму належыць Беларускай Радзе культуры. Мэта сходу — сінхранізацыя дзейнасці культурных арганізацый, абмеркаванне пытанняў стратэгічнага развіцця, фінансавання і прамоцыі культуры, а таксама стварэнне прасторы для ўзаемападтрымкі.

Падчас першага дня ўдзельнікі зверылі культурніцкія «гадзіннікі»: абмалявалі бягучыя выклікі, якія паўсталі перад арганізацыямі, а таксама падвялі вынікі за апошнія паўгода.

Ад супрацы да фінансавання: прадстаўнікі каля 20 інстытуцый «зверылі гадзіннікі» на Форуме культурніцкіх арганізацый у Варшаве
Фота: Reform.news.
Ад супрацы да фінансавання: прадстаўнікі каля 20 інстытуцый «зверылі гадзіннікі» на Форуме культурніцкіх арганізацый у Варшаве
Фота: Reform.news.
Ад супрацы да фінансавання: прадстаўнікі каля 20 інстытуцый «зверылі гадзіннікі» на Форуме культурніцкіх арганізацый у Варшаве
Фота: Аліна Гершачанка.

Другі дзень быў найбольш насычаным: на парадку дня стаяў аналіз мінулых і актуальных планаў, магчымасці сумесных праектаў. Абмяркоўваліся межы супрацы паміж незалежнымі інстытуцыямі: супрацоўніцтва — гэта патрэба ці опцыя? Якія знешнія дзеянні можна зрабіць сумесна? Як сінхранізавацца ўнутры поля з найбольшай карысцю?

На мінулым форуме ўдзельнікі звярталіся да такога фармату дыскусіі, як «пражарка» — калі прадстаўнік арганізацыі атрымлівае фідбэк і канструктыўную крытыку сваёй дзейнасці ад калег. Гэтым разам «пражарка» атрымалася «medium»: вострай крытыкі не было, фармат дазволіў хутчэй даведацца больш пра дзейнасць саміх арганізацый і асаблівасці поля, у якім яны працуюць.

Ад супрацы да фінансавання: прадстаўнікі каля 20 інстытуцый «зверылі гадзіннікі» на Форуме культурніцкіх арганізацый у Варшаве
Фота: Reform.news.

Таксама ў асобным блоку менеджары падзяліліся сваімі працоўнымі набыткамі і лайфхакамі. У прыватнасці, абмяркоўваліся змены ў польскім заканадаўстве, на якія варта звярнуць увагу. На трэці дзень у фокусе ўвагі апынулася тэма магчымасцяў, межаў і ўмоў фінансавання культуры з боку бізнесу.

У цэлым, трэці Форум культурніцкіх арганізацый можна назваць адным з найбольш адкрытых, жывых і канструктыўных. Удзельнікі адзначылі прастору бяспекі і даверу, якую ўдалося пабудаваць як арганізатарам падзеі, так і самім прадстаўнікам культурніцкага сектара.

Плануецца, што Форум культурніцкіх арганізацый будзе ладзіцца раз на паўгады. Далучыцца да мерапрыемства можна, запоўніўшы адпаведную форму.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Тру

    Грантасмокі ад культуры заўжды збіраюцца толькі разам, але так, каб без дзеячоў культуры. Натуральна, бо іх па колькасці ўжо больш, чым з’ехаўшых дзеячоў культуры. Бо дыскусія вядзецца аб тым, як на іх зарабіць, прычым прыкрываючыся святой мэтай іхняе падтрымкі )))

    “Культурны фронт” і розныя заслужаныя сарасята ціпа жбанкова папілілі грант на нібыта аналітычныя  артыкулы напрыклад, пра Кузміча. Усе ў плюсе. Апрача Кузміча. 

    Ответить

Последние новости