Ад Стэфана Баторыя да канцэрта ансамбля расійскай федэральнай службы бяспекі: Магілёў адзначае дзень горада

З 24 па 28 чэрвеня Магілёў адзначае дзень горада — 759 гадоў сваёй гісторыі.

Дата прымеркавана да вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — гэта адбылося 28 чэрвеня. Да ўрачыстасцяў рыхтаваліся — упрыгожвалі, рамантавалі, добраўпарадкоўвалі.

Учора адкрылі пявучы фантан на Дубравенцы, які заяўляўся як унікальны для Беларусі. Струмяні вады могуць дасягаць 25 метраў.

Таксама прайшоў канцэрт з хэдлайнерам – беларускай хард-техна-групай «POLICE IN PARIS», які «запаліў» плошчу рэміксам «Касіў Ясь канюшыну».

Тэатралізаванае прадстаўленне са Стэфанам Баторыям. Фота: сацсеткі

Сёння свята пачалося ад ратушы, дзе падчас тэатралізаванага прадстаўлення паказалі, як Стэфан Баторый дараваў гораду Магдэбургскае права.

Адрыццё Яраслаўскага дворыка ў Магілёве. Фота: БелТА

Адзнак значная частка праграмы, складзеная ў гонар 759-цігоддзя горада, здзіўляе. Учора адбылося адкрыццё выставы работ расійскіх мастакоў – удзельнікаў пленэру «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў», у двары Ленінскай, 34 размясціўся Яраслаўскі дворык са скаладромам для дзяцей у выглядзе мядзведзя.

Урачыстае адкрыццё стэлы Чалябінска. Фота: t.me/moymogilev

Таксама запланаваны канцэрт Цэнтральнага пагранічнага ансамбля Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі, святочны канцэрт «Магілёў – гэта мы!», з удзелам расійскага музычнага выканаўцы Лёшы Свіка, расійскага дыджэйскага дуэта «Swanky Tunes».

Тэатралізаванае прадстаўленне. Фота: Могилев Live

На пляцоўцы каля Магілёўскага гарвыканкамам адкрылі стэлы, якія сімвалізуюць пабрацімскія адносіны паміж Магілёвам і гарадамі Чалябінскам і Екацярынбургам.

З праграмай можна пазнаёміцца тут.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!