Абвешчаны лаўрэаты Прэміі Цёткі

Культура

На другі дзень паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» былі абвешчаны лаўрэаты Прэміі Цёткі за найлепшыя кнігі для дзяцей і падлеткаў за 2022 год.

Мастачка Лілія Бусарава перамагла ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» з ілюстрацыямі да кнігі «Мой рыжы Бім» аўтарства Эдзі Агняцвет.

Абвешчаны лаўрэаты Прэміі Цёткі

Дзякуючы ілюстрацыям Ліліі Бусаравай лепшыя творы вядомай паэткі Эдзі Агняцвет загучалі па-іншаму, акрамя таго, многія ілюстрацыі маюць уласны сюжэт, што пашырае вобразны свет паэзіі. Маляваныя словы, якіх шмат у кнізе, робяць выданне яшчэ больш дынамічным.

Паэт і перакладчык Антон Францішак Брыль, які напісаў вершаваныя «Мышыныя Каляды» – казку пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад, — перамог у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў».

Абвешчаны лаўрэаты Прэміі Цёткі

Нагадаем, што паэт, перакладчык, празаік, гісторык літаратуры Антон Францішак Брыль таксама лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2011) і прэміі імя Карласа Шэрмана (2019).

Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года і традыцыйна прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: