Reform.news

Абвешчаны лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова

Reform.news · 14 февраля 2025, 20:59

https://reform.news/abveshchany-la-rjeat-litaraturnaj-prjemii-imja-mihasja-stralcova/

У Вільні працягваецца міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце». Сёння абвесцілі імя лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова.

Ім стаў паэт і перакладчык Кастусь Цвірка. Прэмія ўручана «за вернасць нацыянальным літаратурным традыцыям, пераклады беларускай польскамоўнай паэзіі ХІХ стагоддзя і папулярызацыю айчыннай класікі ў серыі «Беларускі кнігазбор».

У якасці ўзнагароды выдадзена кніга паэта —  яна называецца «Чатыры вятры», паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Фота: facebook/jaroslaw.iwaniuk

Літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова ўручаецца з 2018 г. Яе лаўрэатамі станавіліся Алег Мінкін, Анхела Эспіноса Руіс, Анатоль Вярцінскі, Наста Кудасава, Антаніна Хатэнка, Юрась Пацюпа.

Летась прэмію атрымаў паэт Усевалад Сцебурака.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий