Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў прадставілі доўгі спіс намінантаў на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай, паведамляе penbelarus.org.
У доўгім спісе – дзесяць кніг з пятнаццаці пададзеных на прэмію. Паводле Статута, гэта максімальна магчымы варыянт, выбраны з-за вялікай колькасці якасных зборнікаў.
«Зараз будзе складана, бо ўсе намінанты вартыя кароткага спіса. Усе кнігі розныя — па стылі, тэматыцы, паэты і паэткі вельмі адметныя, але інакш і быць не магло», — адзначае сябра журы Ульяна Верына.
Доўгі спіс:
Кароткі спіс будзе абвешчаны неўзабаве, а пераможца стане вядомы 24 траўня 2025 года. Яго абвесцяць у Моладзевым хабе, дзе пройдзе паэтычны пікнік пад сінім небам – з жывой музыкай, вершамі і добрай кампаніяй.
Сёлета ў журы – пяцёра майстраў: паэты і паэткі, літаратуразнаўцы, уважлівыя чытачы і чытачкі, якія па-сапраўднаму любяць і разумеюць паэзію. Менавіта яны вызначаць галоўную інтрыгу прэміі – абяруць паэтычную кнігу года. Сярод публічных сябраў журы – асобы, чые імёны добра вядомыя ў літаратурнай прасторы: Ульяна Верына – літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук, Сяргей Дубавец – пісьменнік, рэдактар, літаратуразнаўца, крытык, Ганна Шакель – паэтка і перакладчыца, рэдактарка часопіса «Taŭbin», лаўрэатка прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год.
Прэмія Наталлі Арсенневай – штогадовая ўзнагарода за найлепшую кнігу беларускай паэзіі, заснаваная Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, каб ушанаваць памяць адной з найвыбітнейшых беларускіх паэтак ХХ стагоддзя і падтрымаць жывую і разнастайную беларускую паэзію.
Слоган прэміі – «Пад сінім небам усё іначай».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram