Фота ілюстрацыйнае: bing.com
Штогадовы літаратурны конкурс «Экслібрыс» сёлета прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага «Буквара», які быў першай кнігай для некалькіх пакаленняў беларусаў, паведамляе арганізатар конкурсу Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Сёлетні конкурс асаблівы тым, што ўзрост удзельнікаў не абмежаваны, як не абмежаваная і жанравая тэматыка: прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя, так і паэтычныя.
Пераможцы конкурсу рукапісаў «Экслібрыс» атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.
Дэдлайн: 1 кастрычніка 2025 года.
Падаць заяўку: bellit.info@gmail.com (у тэме ліста пазначыць — «Экслібрыс 2025»).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram