Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета абвясціла набор на стыпендыяльную праграму для падтрымкі творцаў і даследчыкаў, якія працуюць над тэмамі, звязанымі з беларускай культурай і адраджэннем.
Праграма дасць магчымасць паглыбленага даследавання, працы над творчымі праектамі і інтэлектуальнага абмену з калегамі. Дэдлайн падачы заявак — 12 кастрычніка 2024 года.
Хто можа падаваць заяўку?
• Творцы розных напрамкаў (літаратура, мастацтва, музыка)
• Даследчыкі і гісторыкі
• Пісьменнікі і публіцысты, якія цікавяцца тэмай Адраджэння.
Падаць заяўку можна тут.
Для дадатковай інфармацыі прапаноўваецца звязацца з прадстаўніцтвам АПК праз электронную пошту: revivalbelarus@gmail.com.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram