Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча за 2021-2022 гады, журы пачало працу і ўжо зацвердзіла поўны спіс намінантаў
У галіне паэзіі намінаваныя:
1. Аксана Гаджыў. Канец цытаты.
2. Зміцер Крэс. Вялесава племя.
На прэмію за найлепшую дэбютную кнігу прозы прэтэндуюць:
1. Канстанцін Касяк. Самаізаляцыя.
2. Цімур Кудзеліч. Як.
3. Таццяна Карытка. Чаму ўсё так?
4. Антось Уласенка. Новая зямля: Куканія.
5. Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку.
На прэмію за найлепшы мастацкі пераклад намінуюцца:
1. Алена Карп за пераклад з французскай мовы кнігі Маржан Сатрапі «Персеполіс».
2. Яўген Папакуль за пераклад са старажытнаісландскай мовы «Эды Сноры Стурлусана».
3. Андрэй Строцаў за пераклад з англійскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян».
Журы прэміі:
Прэмія за найлепшую дэбютную кнігу была заснаваная ў 2010 годзе ў гонар класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
У 2021 годзе лаўрэатамі прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча сталі Артур Камароўскі за кнігу паэзіі «Вада пачынае жыць», Давід-Алег Лісоўскі за кнігу прозы «Кніга» і Таццяна Анікеенка за пераклад з балгарскай мовы рамана Міхала Вешыма «Англійскі сусед».
Суарганізатарамі прэміі сёлета выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram