«Як жанчына ты расцеш з адчуваннем, што за табой назіраюць»: Алена Рабкіна стварыла праект пра тэхналагічнае сачэнне
Reform.news · 29 ноября 2026, 16:46
https://reform.news/jak-zhanchyna-ty-rascesh-z-adchuvannem-shto-za-taboj-nazirajuc-alena-rabkina-stvaryla-praekt-pra-tjehnalagichnae-sachjenne/Беларуская мастачка Алена Рабкіна удзельнічае у калектыўнай выставе «Ergorithmus» у берлінскай галерэі Zemin. Выстава аб’ядноўвае 13 жанчын-мастачак, якія даследуюць тэхналогіі, інфармацыйную перагрузку, жыццё пад пастаянным лічбавым назіраннем, уплыў кантэнту ад ШІ на паўсядзённае жыццё і грамадскія дыскусіі.
Слова Ergorithmus утворана ад лацінскага ergo («таму», «адпаведна») і нямецкага Algorithmus («алгарытм»). Удзельнікі выставы задаюцца пытаннем: «Што вынікае з існавання алгарытмаў?».

Алена Рабкіна паказвае сваю інсталяцыю «Зноў і зноў», прысвечаную тэхналагічнаму назіранню за людзьмі. «Я думала пра тое, што за мной назіраюць, пачынаючы з даінтэрнэтаўскіх часоў і заканчваючы раннім развіццём Інтэрнэту, а цяпер і гэтай ліхаманкавай эпохай штучнага інтэлекту. Як жанчына, ты расцеш з адчуваннем, што за табой назіраюць. І як раз у той момант, калі вы думаеце, што, магчыма, усё гэта нарэшце скончылася, надыходзіць зусім новы ўзровень тэхналагічнага назірання. У маёй галаве таксама ўсплывае трохі квантавай фізікі: часціцы паводзяць сябе па-рознаму, калі за імі назіраюць. І хто ж мы такія, калі не цэлая куча часціц? І што тады?»
Мастачка абапіраецца на свой досвед у Беларусі, дзе сістэмы відэаназірання выкарыстоўваліся для ідэнтыфікацыі і адсочвання людзей падчас пратэстаў. Яна разважае пра эфект назіральніка: калі элементарныя часціцы паводзяць сябе інакш, калі за імі сочаць, то як лічбавы кантроль змяняе паводзіны людзей.
7 снежня 2026 года а 20:30 у той жа галерэі Алена Рабкіна разам з Аляксандрай Сол прадставяць перформанс, які праз рух працягне тэму інсталяцыі пра асабісты і палітычны досвед назірання.
Выстава Ergorithmus будзе працаваць у Берліне ў галерэі Zemin па 10 снежня 2026 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
