На ролю Джэймса Бонда зацверджаны Роберт Пацінсан
Reform.news · 16 ноября 2026, 20:30
https://reform.news/na-rolju-dzhjejmsa-bonda-zacverdzhany-robert-pacinsan/Стваральнікі новых фільмаў пра Джэймса Бонда абвясцілі выканаўцу галоўнай ролі — ім стане Роберт Пацінсан. Ён зменіць Дэніэла Крэйга, які сыграў агента 007 у пяці фільмах.
Кантракт падпісаны на тры фільмы. Першы фільм з яго удзелам выйдзе не раней 2028 года, яго паставіць Дэні Вільнёў. Сцэнар да карціны піша Стывен Найт, стваральнік «Вострых казыркоў».
Пацінсан стане сёмым выканаўцам гэтай ролі пасля Шона Конэры, Джорджа Лэзенбі, Роджэра Мура, Цімаці Далтана, Пірса Броснана і Дэніэла Крэйга.
Сусветную славу Роберту Пацінсану прынесла роля вампіра Эдварда Каллена ў сазе «Змярканне» (2008-2012), а таксама ролі ў такіх фільмах, як «Гары Потэры», «Бэтмен», «Тэнет», «Адысея».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
