Адноўлены сайт Леаніда Маракова з даведнікамі рэпрэсаваных дзеячаў Беларусі
Reform.news · 17 октября 2026, 11:19
https://reform.news/adno-leny-sajt-leanida-marakova-z-davednikami-rjeprjesavanyh-dzejacho-belarusi/Сайт гісторыка Леаніда Маракова, які знік тры гады таму, актуалізаваны і адноўлены. Па адрасе marakou.com даступныя ўкладзеныя ім даведнікі, а таксама аўтарская проза Леаніда і паэзія яго роднага дзядзькі Валерыя Маракова, расстралянага ў чорную ноч 29 кастрычніка 1937 года.
«Гэта стала магчымым дзякуючы Клубу беларускіх мецэнатаў і асабіста Івану Бахціну. Асобная падзяка Змітру, сыну Леаніда, з дазволу якога была праведзена гэтая праца, — паведамляе Сяргей Будкін. — Гэта падзея. Вяртаецца цэлы пласт беларускай гістарычнай памяці».
На сайце размешчаны біяграфіі нашых продкаў — пакутнікаў, расcтраляных або закатаваных у турмах НКВД, і тых нямногіх, што пакалечанымі вырваліся з ленінска-сталінскіх канцлагераў. Гэта больш за 4000 настаўнікаў, 3000 каталіцкіх і праваслаўных святароў, 1500 медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў, больш за 1000 літаратараў і навукоўцаў, многія тысячы іншых дзеячаў культуры, грамадства, прамысловасці Беларусі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
