Reform.news

У Оршы пасля абурэння грамадскасці ствараюць новы мурал з Караткевічам

Reform.news · 28 сентября 2026, 18:06

https://reform.news/u-orshy-paslja-aburjennja-gramadskasci-stvarajuc-novy-mural-z-karatkevicham/

У Оршы на сцяне дома №2 па вуліцы Марата пачалі маляваць новы мурал, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу. Гэта адбылося пасля хвалі абурэння мясцовых жыхароў і грамадскасці, выкліканай знішчэннем папярэдняга арт-аб’екта.

Увесну гэтага года падчас капітальнага рамонту і ўцяплення дома тарцавую сцяну, якая выходзіць на вуліцу імя пісьменніка, заклалі «тэрмашубай». Разам з гэтым знік і вядомы чорна-белы мурал аршанскага мастака Дзмітрыя Талкачова, створаны да 90-годдзя Караткевіча. Знікненне адной з галоўных гарадскіх візітовак, якую любілі мясцовыя жыхары і турысты, выклікала моцны рэзананс у суполках і рэгіянальных медыя, паведамляе «Віцебская Вясна».

Зафарбаваны мурал, створаны Дзмітрыем Талкачовым. Фота: «Віцебская Вясна».

У выніку на тым самым месцы вырашылі стварыць новы малюнак. Скончыць яго абяцаюць да 26 лістапада — 96-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка.

Спадчыну аднаўляе мастачка Любоў Рабека з творчага аб’яднання «Shakola art». У адрозненне ад першапачатковага графічнага варыянта, новы партрэт Уладзіміра Караткевіча будзе каляровым і на фоне прыроды. Пры гэтым на сцяну вернуць легендарны радок з яго твора: «Быў. Ёсць. Буду».

На працягу апошняга года Філіпаў быў куратарам і ведучым асветніцкага праекта «Сустрэнемся пад гадзіннікам». У яго межах адбылося каля двух дзясяткаў імпрэзаў на шасці розных пляцоўках (у тым ліку ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна). Творчыя сустрэчы прысвячаліся гісторыі Мінска, гарадской культуры ды легендам і праходзілі з удзелам вядомых беларускіх даследчыкаў і краязнаўцаў.

Сярод скасаваных мерапрыемстваў — сустрэча «Мінск у фатаграфіях розных эпох» з краязнаўцам і членам Беларускага саюза мастакоў Дзмітрыем Масліем.

Цэнзура і забарона афлайн-выступаў незалежных дзеячаў культуры застаюцца адным з інструментаў ціску на культурную прастору Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий